Лізавета Пятрэнка заваявала бронзавы медаль у кіданні кап'я на Паралімпіядзе ў Токіа

28 августа 2021
Беларускія паралімпійцы працягваюць папаўняць медальную скарбонку. Сёння ў справу ўступілі лёгкаатлеты. Бронзу ў кіданні кап'я заваявала Лізавета Пятрэнка. У заключнай спробе яна адправіла снарад у раён адзнакі 38 м 99 см. І гэта новы рэкорд Еўропы! Прызёрцы 19 гадоў, яна родам са Шклоўскага раёна і ў паралімпійскую зборную трапіла зусім нядаўна. Поспех у Токіа невыпадковы. Сёлета Лізавета ўжо паднімалася на другую прыступку п'едэстала пашаны чэмпіянату Еўропы. 

Такім чынам, пасля чатырох спаборніцкіх дзён у скарбонцы зборнай Беларусі 4 медалі. Раней 3 золаты, нагадаем, выйграў наш плывец Ігар Бокі, які ўжо заўтра выйдзе на старт чарговай дыстанцыі - 50 метраў вольным стылем. У медальным заліку Беларусь займае 14 месца.