Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншавальныя пасланні з нагоды юбілею СНД

8 декабря 2016

25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні лідарам краін СНД з нагоды юбілею міжнароднай арганізацыі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падпісанне 8 снежня 1991 года пагаднення аб стварэнні СНД стала адпраўным пунктам інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што 16 верасня гэтага года прынята канцэптуальнае рашэнне аб адаптацыі СНД да сучасных рэалій, якое вызначыла далейшыя шляхі яе развіцця. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што гэтая падзея ўмацуе аўтарытэт Садружнасці, зробіць яе яшчэ больш запатрабаваным і актуальным аб'яднаннем.

25 гадоў таму - 8 снежня 1991 года   - у Белавежскай пушчы ў рэзідэнцыі Віскулі было падпісана пагадненне аб спыненні існавання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. У выніковым дакуменце заяўлялася пра стварэнне новага аб'яднання - Садружнасці Незалежных Дзяржаў.