Кабінет грэчаскай філалогіі адкрылі сёння ў БДУ

12 марта 2019

Элада стала бліжэй. Кабінет грэчаскай філалогіі адкрылі сёння ў БДУ. Клас абсталяваны мультымедыйнымі экранамі, на якіх студэнты будуць глядзець тэматычныя фільмы і прэзентацыі. Лекцыі і семінары па грэчаскай мове цяпер магчымыя і ў фармаце круглага стала. Карта Грэцыі, мініяцюры славутасцей, навуковая літаратура – своеасаблівыя дапаможнікі ў вывучэнні замежнай культуры. Таксама працуе і кабінет самападрыхтоўкі.

Падчас адкрыцця студэнты дэкламавалі "Іліяду" Гамера на старагрэчаскай, навагрэчаскай і беларускай мовах. Дарэчы, вывучаць граматыку і фанетыку змогуць усе, хто жадае, падчас вячэрніх курсаў.

За 25 гадоў на філфаку падрыхтавалі 90 выкладчыкаў лацінскай і старажытнагрэчаскай моў. Толькі на гэтым факультэце студэнты вывучаюць больш за 20 замежных моў.