Вадалазы ачысцяць дно акваторыі мінскіх пляжаў да 1 мая

5 марта 2023
Вадалазы УП "Мінскводаканал" ачысцяць ад смецця дно акваторыі, прылеглай да сталічных пляжаў, да 1 мая, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Такі тэрмін прагучаў на нарадзе пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Алега Корзуна, прысвечанай падрыхтоўцы зон адпачынку каля вады да наступнага купальнага сезона і дыслакацыі выратавальных пастоў Мінскай гарадской арганізацыі Асвод.

Купальным у Беларусі лічыцца сезон з мая па верасень, таму і падрыхтоўку зон адпачынку каля вады неабходна завяршыць да мая.