На Тыдні моды ў Мілане прайшоў апошні паказ Fendi, створаны Карлам Лагерфельдам

22 февраля 2019

Знакаміты дызайнер памёр за некалькі дзён да шоу. Галоўным мадэльерам Fendi Карл Лагерфельд быў больш як паўстагоддзя. У калекцыі новага сезона - класічныя двухбортныя пінжакі, шырокія штаны, лакаваныя паліто, напаўпразрыстыя сукенкі і блузы. Усё ў крэмавай і пясочнай палітры з дабаўленнем жоўтага, бірузовага і чорнага. Пасля паказу гледачоў чакала невялікая відэапрэзентацыя.

У памяць аб мадэльеры арганізатары шоу на кожнае крэсла паклалі паштоўкі з аўтографам Лагерфельда і накіды для восеньскай калекцыі.