Група NaviBand выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання"

31 января 2017

Жараб'ёўка ўдзельнікаў завяршылася гадзіну назад у Кіеве. Такім чынам прадстаўнікі Беларусі выйдуць на сцэну 11 мая.

Чарговасць выступлення стане вядома крыху пазней - прадзюсары конкурсу па вопыце мінулых гадоў самі расстаўляюць парадак артыстаў, каб шоу атрымалася больш відовішчным. Акрамя таго, перад жараб'ёўкай саветнік мэра Стакгольма перадала мэру Кіева сімвалічныя ключы ад "Еўрабачання". Паводле слоў Віталя Клічко, нашы паўднёвыя суседзі чакаюць каля 20-ці тысяч замежных гасцей. Нагадаем, 62-гі конкурс "Еўрабачання" пройдзе з 9 па 13 мая ў Кіеве. Удзел у ім прымуць 43 краіны. Слоганам стала фраза – “Святкаваць разнастайнасць”, а эмблема - наміста - традыцыйнае ўкраінскае ўпрыгажэнне.