Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую

17 сентября 2019

Знайсці дакладныя адказы на спрэчныя пытанні  прапануюць  падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь  у субботу, 21 верасня.

З 9:00 да 12:00 на пытанні мінчан будзе адказваць  намеснік мэра  Арцём Цуран. 

А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае кіраўнік спраў аблвыканкама  Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, прамая  тэлефонная  сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.