Роўна год таму ў Беларусь прыляцеў першы бязвізавы турыст з Кітая

11 августа 2019
З тых часоў маршрутам Пекін - Мінск прайшлі 30 тысяч кітайскіх падарожнікаў. Такім чынам, турыстычны паток дабавіў у паўтара раза, аднак бурнай ракой яго пакуль назваць складана. Усё-такі для самай вандруючай у свеце нацыі - амаль 150 мільёнаў кітайцаў вандруюць па свеце штогод - гэта кропля ў турыстычным акіяне. 

Ды і наведваюць яны Беларусь часта праездам - з-за складанасці і кошту авіярэйсаў - кітайцы бяруць комплексны тур па Еўропе, дзе Беларусь толькі адзін з прыпынкаў. Таму зараз актыўна ідуць пошукі новых авіяшляхоў, якія напрамую звязваюць дзве краіны.

Аднак пры гэтым турыстычны безліміт устанавіў і першы рэкорд - менавіта дзякуючы яму адна з буйных кітайскіх карпарацый выбрала Беларусь у якасці месца для карпаратыўнага пікніка.

Пры гэтым Беларусь становіцца ўсё камфортней для падарожнікаў з Паднябеснай: шматлікія гасцініцы атрымалі сертыфікаты  China Friendly - тут улічаныя ўсе важныя для турыста моманты – такія, як свежая прэса на кітайскай мове і асаблівы выгляд электрычных разетак.