Выхаванцы магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча сталі ўдзельнікамі штогадовага каляднага балю

20 декабря 2016

Некалькі месяцаў курсанты рыхтаваліся да гэтай падзеі, каб паказаць сваю выпраўку і ўменне танцаваць класіку - паланэз, польку і вальс. Паводле традыцыі з падарункамі ў госці да курсантаў прыехалі прадстаўнікі Мінспорта і турызму, унутраных спраў, аблвыканкама, банкаў і мытні. Грашовыя сертыфікаты, спартыўны інвентар, музычнае абсталяванне і салодкія падарункі ўручаны курсантам.   

Наперадзе ў выхаванцаў вучылішча яшчэ адзін калядны баль - рэспубліканскі. На яго запрошаны 19 найлепшых курсантаў.