Да 70-годдзю вызвалення Беларусі ветэранам дапамогуць матэрыяльна

25 сентября 2013
Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік міністра працы і сацабароны Аляксандр Румак. Паводле яго слоў, дапамога гэтая будзе дыферэнцыраванай - праект адпаведнага ўказа зараз распрацоўваецца. Аляксандр Румак таксама падкрэсліў, што ў Беларусі ветэранам і ўдзельнікам вайны заўсёды аказваецца асаблівая падтрымка з боку дзяржавы. Не застаюцца без увагі і сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян. Акрамя ўжо традыцыйных формаў работы з людзьмі сталага ўзросту адносна нядаўна з'явілася і новая - Санаторый дома.

Ужо ў наступным годзе ў Беларусі з'явяцца дзяржстандарты аб'ёму і якасці сацыяльных паслуг - праект таксама знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. І, як падкрэсліваюць у Мінпрацы і сацабароны, узровень абслугоўвання, уведзены такім чынам, павінны будуць забяспечваць усе арганізацыі, у тым ліку і прыватныя.