Пад Брэстам прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця Армейскіх гульняў

15 августа 2019

Сто медалёў і кубкаў уручылі сёння на палігоне пад Брэстам. Там прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця Армейскіх гульняў. У міжнародных спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі 21 краіны. Усяго - больш за чатырыста вайскоўцаў. Адным з самых відовішчных конкурсаў стала "Палярная зорка". Шэсць этапаў - ад агнявой падрыхтоўкі да марш-кідкоў, налётаў і засад. Паводле сцэнарыя, байцы павінны былі вызваліць заложнікаў тэрарыстаў ва ўмовах, набліжаных да баявых. Свае навыкі прадэманстравалі і снайперы. Першае месца - у беларускай каманды. Для вайскоўцаў гэта не толькі спартыўны інтарэс, але і атрыманне каштоўных навыкаў.

У цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічалі ваеннае кіраўніцтва, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій. Каманды - прызёры і пераможцы - атрымалі каштоўныя падарункі. Таксама на палігоне зладзілі ваенна-патрыятычны канцэрт.