Інклюзіўны дзіцяча-юнацкі фестываль "Стварэнне" праходзіць у Мінску

26 ноября 2019
Важная частка жыцця для людзей з абмежаванымі магчымасцямі -  гэта і мастацтва. Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць II Міжнародны інклюзіўны дзіцяча-юнацкі фестываль-форум "Стварэнне". Ён аб'яднаў каля ста  ўдзельнікаў з Беларусі і Расіі. Гэта стыпендыяты і падапечныя фонду Юрыя Розума ў СНД і ЕС. Напярэдадні адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Юныя музыканты выканалі народныя песні, акадэмічныя і джазавыя кампазіцыі, а таксама народныя і бальныя танцы.

У праграме ў юных музыкантаў адукацыйныя экскурсіі, майстар-класы, сустрэчы з музычнымі дзеячамі Беларусі. Завершыцца фестываль 27 лістапада  святочным гала-канцэртам.