Прэзідэнт правёў нараду па аптымізацыі кантрольнай дзейнасці

15 февраля 2017

Неабходна дабіцца рэальнага паляпшэння ўмоў для бізнесу ў Беларусі і разняволення дзелавой ініцыятывы грамадзян.

Прэзідэнт напярэдадні правёў нараду з працоўнай групай па аптымізацыі кантрольнай дзейнасці. Спрашчэння патрабуюць адміністрацыйныя нормы, якія напроста ўплываюць на вядзенне бізнесу. Аляксандр Лукашэнка даручыў перагледзець пералік патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання. Частка ўстаноўленых норм можа быць адмененая.

Працоўная група павінна выпрацаваць і прадставіць Прэзідэнту канкрэтныя прапановы да канца першага квартала. Падрыхтоўка павінна насіць адкрыты, публічны характар - з максімальна шырокім прыцягненнем грамадскасці і бізнес-супольнасці.