Інфармацыя для грамадзян, якія выязджаюць за мяжу!

5 июня 2020
Лабараторныя даследаванні на інфекцыю COVID-19 для грамадзян, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацверджанне адсутнасці інфекцыі COVID-19, праводзіць Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Тут праводзіцца лабараторнае тэсціраванне на інфекцыю COVID-19 метадам палімеразнай ланцуговай рэакцыі ў рэжыме рэальнага часу (ПЛР) на платнай аснове. Кошт ПЛР-даследавання для грамадзян Рэспублікі Беларусь складае 41,38 бел. руб., для нерэзідэнтаў - 56,63 бел. руб. 

Пасля завяршэння тэсціравання на інфекцыю COVID-19 выдаецца вынік лабараторнага даследавання на рускай і англійскай мовах.