Беларускі саюз журналістаў падвёў вынікі штогадовага конкурсу "Залатое пяро"

5 мая 2016

Лаўрэатамі сталі 14 чалавек адразу ў 10 намінацыях. На сцэну Дома прэсы па ўзнагароду "За лепшы цыкл прац у радыё- і тэлежурналістыцы" падняўся і наш калега - спецыяльны карэспандэнт Агенцтва тэленавін Руслан Туркоў. Узнагароду ў скарбонку Белтэлерадыёкампаніі сёлета прынёс цыкл дакументальных фільмаў "Лёс гігантаў" - эксклюзіўны праект з 10 серый аб гісторыі рэчаў і марак, якія былі так дорагі ў вялізнай краіне, якой ужо няма на карце свету.

Лаўрэатамі "Залатога пяра" таксама сталі журналісты рэдакцый "СБ. Беларусь сёння", карэспандэнты інфармагенцтва "Мінск-Навіны" і Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Усім уручылі медалі і ганаровыя граматы ад саюза журналістаў.