У выхадныя захаваецца прахалода

14 июля 2017

У наступныя дні надвор'е па-ранейшаму будуць вызначаць скандынаўскія паветраныя масы. Яны прынясуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай магчымы туман. Дзённая тэмпература ў Мінску – да плюс дваццаці двух.

Па-сапраўднаму ліпеньскае надвор'е з тэмпературай да плюс дваццаці сямі на наступным тыдні прынясе антыцыклон з Заходняй Еўропы.