І. Касцевіч: У Беларусі 20 катэгорый работнікаў, якія працуюць у складаных і асаблівых умовах

20 января 2020
У Беларусі 20 катэгорый работнікаў, якія працуюць у складаных і асаблівых умовах. Гэта і шахцёры, будаўнікі, а таксама некаторыя педагогі, урачы, швачкі і вадзіцелі. Пра гэта ў "Галоўным эфіры" распавяла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч. Але іх колькасць за апошнія гады зніжаецца, і тут немалаважную ролю іграюць новыя тэхналогіі і жаданне працадаўцы ўкладваць у паляпшэнне ўмоў на рабочых месцах. 

І па новых правілах, з 2021 года будуць павышаныя больш як у два разы тарыфы ўнёскаў працадаўцаў на прафесійнае пенсіённае страхаванне ў дачыненні да некаторых катэгорый работнікаў.