Тэа ў фінале Еўрабачання

9 мая 2014

Яшчэ адна перамога! Учора ўвечар наш прадстаўнік на конкурсе Еўрабачання прайшоў у фінал. У другім паўфінале Тэа выступаў пад шчаслівым для нас нумарам 10. З 15 канкурсантаў пуцёўку ў фінал атрымалі толькі 10 краін. Нягледзячы на тое што большасць выступленняў удзельнікаў другога паўфіналу былі насычаныя рознымі спецэфектамі: піратэхнікай, вялікімі дэкарацыямі, - харызма Тэа была ўсё ж самай яркай.


У фінале Еўрабачання 10 мая Тэа выступіць пад другім нумарам. Прамую трансляцыю шоу будуць весці Беларусь 1 і Беларусь 24. Сёння ж у Капенгагене адбудзецца генеральная рэпетыцыя.