Гучны карупцыйны скандал у будаўнічай галіне

17 сентября 2013

Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю сумесна з УКДБ па Магілёўскай вобласці ў сваім рабочым кабінеце быў затрыманы гендырэктар ААТ Крычаўцэментнашыфер. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выявіліся факты сістэмнага ўчынення карупцыйных злачынстваў кіраўніцтвам завода ў Крычаве.

Выкарыстоўваючы службовае становішча, дырэктар прадпрыемства спачатку прэміраваў работнікаў завода, а пасля даў указанні сабраць з прэміраваных асоб пэўную суму. Выкарыстоўваючы гэтую схему, кіраўнік завода паклаў сабе ў кішэню 40 мільёнаў рублёў. Менавіта ў момант атрымання грошай дырэктар і быў затрыманы праваахоўнікамі.


Юрый Ткачук, намеснік начальніка аддзела ўпраўлення ГУБАЗіК Беларусі: За дадзенае правапарушэнне ў дачыненні да яго ўзбуджана справа па частцы 3 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Беларусі, за якую належыць пакаранне ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і правам займаць пэўныя пасады. Дадзеная асоба арыштавана і знаходзіцца ў СІЗА горада Магілёва.


Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці працягвае праверку ў дачыненні да іншых супрацоўнікаў завода. Адзначым, злачынствы ў будаўнічай сферы зараз знаходзяцца на асаблівым кантролі ў праваахоўнікаў.