Беларусь у наступным годзе рыхтуецца адзначыць 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адным са звёнаў, якія прывялі да перамогі, стала Гарадоцкая наступальная аперацыя. Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-годдзя яе пачатку, прайшлі ў гарадскім пасёлку Езярышча. Менавіта вызваленне гэтага населенага пункта стала першым этапам вызвалення. Галоўная роля ў разгроме праціўніка была адведзеная войскам 11-й гвардзейскай і 4-й ударнай армій 1-га Прыбалтыйскага фронту. Аперацыя завяршылася 31 снежня. Вораг панёс вялікія страты, праціўніка ўдалося адкінуць на дзясяткі кіламетраў. У гонар падзей Вялікай Айчыннай у Езярышчы адбыўся мітынг, загінуўшых салдат і афіцэраў ушанавалі хвілінай маўчання.
Аб ходзе Гарадоцкай аперацыі таксама распавядае інтэрактыўная экспазыцыя, якую прапанаваў раённы краязнаўчы музей. Тут сабраныя фатаграфіі, амуніцыя Чырвонай арміі, прадметы побыту салдат.













