Фраза нежаночыя прафесіі страчвае актуальнасць у Беларусі

28 мая 2014

Магчымасці і ўмовы, на якіх прадстаўніцы прыгожай паловы змогуць працаваць па спецыяльнасцях, што яшчэ некалькі гадоў таму значыліся ў спісе выключна мужчынскіх, сёння абмяркоўвалі ў Мінску на пасяджэнні Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы.


Як заявіла нашаму каналу Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна, жанчынам могуць дазволіць працу, не звязаную з цяжкімі фізічнымі нагрузкамі. У прыватнасці, выдачу гаруча-змазачных і выбуховых матэрыялаў, а таксама кіраванне спускам і пад'ёмам персаналу ў шахту. Па словах міністра, такое рашэнне прадыктаванае часам - большая частка абсталявання сёння аўтаматызаваная, прыборы становяцца больш лёгкімі па вазе, а спецадзенне зручным.


Мар'яна Шчоткіна, Міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі: Калі жанчына жадае і наймальнік не супраць, яны звяртаюцца ў органы дзяржэкспертызы, у санстанцыю. Калі ёсць станоўчае заключэнне, калі сапраўды шкоды здароўю там не наносіцца, то можа быць прынята станоўчае рашэнне.


Яшчэ адна тэма дня ў міністэрстве сёння - гэта фінал другога нацыянальнага конкурсу Сям'я года. Ён пройдзе ў кастрычніку. Пераможцы рэгіёнаў - сем сем'яў - пазмагаюцца ў трох турах.