Надзвычайнае здарэнне ў Стоўбцах. Воўк напаў на мужчыну і жанчыну

27 января 2019

Надзвычайнае здарэнне ў Стоўбцах. Воўк ля чыгуначнай станцыі напаў на мужчыну і жанчыну.

Затым да ўрачоў па дапамогу звярнуліся яшчэ двое пацярпелых ад укусаў звера. Неўзабаве ў міліцыю паступіла паведамленне ад мясцовага жыхара. Лясны насельнік на адной з вуліц горада кінуўся на яго аўтамабіль. Праваахоўнікі выявілі ваўка і паранілі яго, затым агрэсіўнага драпежніка абясшкодзілі ўдзельнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.