Форум па кіраванні інтэрнэтам праходзіць у Мінску

19 ноября 2019
Пытанні кібербяспекі, персанальных звестак і грамадзянскай адказнасці абмяркоўваюць сёння ў Мінску. У міжнародным форуме па кіраванні інтэрнэтам прымаюць удзел госці з васьмі краін, акрэдытавана больш за 500 чалавек. Прадстаўнікі бізнесу, дзяржсектара, некамерцыйных арганізацый і грамадзянскіх супольнасцяў дзеляцца вопытам і думаюць над тым, як сумесна вырашыць актуальныя праблемы Сусветнай павуціны. 

Форум па кіраванні інтэрнэтам штогадовы - удзел у ім можа прыняць любы ахвочы.