Форум інавацыйных ідэй сабраў ініцыятыўных падлеткаў з усёй Беларусі

15 августа 2019
Свежы погляд  на глабальныя пытанні: паўтары сотні ініцыятыўных падлеткаў з усёй Беларусі шукалі нестандартныя рашэнні для развіцця нашай краіны. Сваю энергію і патэнцыял кожная з 17 каманд накіравала на дасягненне пэўнай мэты. Сярод распрацаваных праектаў  школьнае тэлевізійнае ток-шоу па экалогіі, прававыя ўрокі для дзяцей і анлайн-экасцежка. Форум інавацыйных ідэй адбыўся на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня". Акрамя таго, на нарачанскім беразе прайшоў і круглы стол з моладзевымі пасламі Мэт устойлівага развіцця.