Фэст "ПраНеба-2016" стартаваў на аэрадроме Баравая

30 июля 2016

Захапляльныя верталётныя гонкі, фігуры вышэйшага пілатажу, парашутныя рэкорды і музей авіятэхнікі. Фэст "ПраНеба-2016" стартаваў на аэрадроме "Баравая".

У гэтыя хвіліны праходзіць самая захапляльная частка авіяшоу. Наперадзе верталётныя гонкі з удзелам лепшых сусветных экіпажаў і нацыянальны парашутны рэкорд - адразу 40 чалавек збяруць у небе вялікую фігуру. Упершыню паднімецца і самы вялікі ў свеце верталёт - МІ-26 (ён здымаўся ў фільме "Моцны арэшак"). Арганізаваныя экскурсіі па музеі авіятэхнікі. Таксама наведвальнікі змогуць пабываць у кабінах лятальных апаратаў і адчуць сябе сапраўднымі пілотамі. Двухдзённы фэст будзе насычаны конкурсамі і канцэртамі.