"100 ідэй для Беларусі". Абласны этап конкурсу ў Віцебску

14 декабря 2018

Больш за трыццаць праектаў удзельнічаюць у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі" ў Віцебску. Свае работы прэзентуюць школьнікі, студэнты, працоўная моладзь. Сферы, дзе могуць прымяняцца распрацоўкі, самыя разнастайныя. Гэтая адукацыя, медыцына, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, студэнты ВДУ імя Пятра Машэрава прадэманстравалі лазерны гравёр для нанясення малюнка на дрэва, пластык і тканіну.

Ацэньвае распрацоўкі экспертны савет. Аўтары лепшых ідэй прадставяць паўночны рэгіён ў рэспубліканскім фінале.