Яшчэ 4 узнагароды ў скарбонцы беларускай каманды на WorldSkills

28 августа 2019
Яшчэ 4 узнагароды  ў скарбонцы беларускай каманды на чэмпіянаце свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills. Вынікі форуму падвялі напярэдадні падчас урачыстай цырымоніі закрыцця. Беларусы атрымалі медалі ў такіх кампетэнцыях, як тэхналогіі моды і вэб-тэхналогіі, а таксама інфармацыйныя кабельныя сеткі. Самы высокія балы сярод прадстаўнікоў нашай зборнай  у Ксеніі Шафранскай. Брастаўчанка выступала ў спецыяльнасці "цырульніцкае мастацтва" і стала лаўрэатам намінацыі "Гонар нацыі". 

Наступны турнір прыме Шанхай. А вось хто адправіцца ў Кітай ад Беларусі,  будуць вызначаць у маі - падчас рэспубліканскага конкурсу WorldSkills.