Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі ўпершыню наведаў Беларусь з афіцыйным візітам

23 июня 2019

Адыходзячы  тыдзень атрымаўся не толькі насычаным шматлікімі візітамі, але і сапраўды гарачым. Праўда, аднаго з гасцей такім надвор'ем мы ані не здзівілі. Нашы +32 Прэзідэнту Егіпта, які наведаў Беларусь з афіцыйным візітам, здаліся даволі камфортнымі.

Эксперты загаварылі аб выхадзе на новы ўзровень партнёрства. А рэпарцёры назвалі візіт гістарычным! І не толькі таму, што ён першы ў дыпламатычным летапісе двухбаковых адносін. 

Высокага госця сустракалі з беларускай ветлівасцю  і па ўсіх канонах пратакола. І ў размове  лідары неўзабаве сышлі ад афіцыйных "спадар Прэзідэнт" і "ваша Правасхадзіцельства", часцей  карысталіся зваротам "сябар", што выдатна характарызуе адносіны Беларусі і Егіпта.

Тавараабарот за апошнія два гады  падвоіўся. Актывізавалася стварэнне сумесных вытворчасцяў. Асвойваюцца на афрыканскім рынку прамыслоўцы - ужо ва ўсю збіраюць МАЗы, трактары, пагрузчыкі. Беларускі лідар прапаноўвае пераходзіць і да больш глыбокіх сумесных праектаў.

Абдэль Фатах аль-Сісі не хаваў, што прывёз дэлегацыю па беларускі вопыт. Цікавыя тэхналогіі ў АПК, напрыклад, па стварэнні цяпліц і ферм, а таксама вытворчасці прадуктаў харчавання. Беларусь гатова дзяліцца ведамі і ў шматлікіх іншых сферах. Гэта пацверджана ў дарожнай карце і пакеце міжнародных дакументаў, падпісаных пасля паспяховых перамоў. За асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін Аляксандр Лукашэнка ўручыў кіраўніку Егіпта ордэн Дружбы народаў. 

І як паляцець з Беларусі без падарункаў!? У Егіпет высокі госць прывёз ікру чорную - беларускую! А яшчэ свежыя клубніцы і хлеб, выпечаны паводле адмысловага    прэзідэнцкага  рэцэпта.