Эмацыянальная выстава фларыстычных кампазіцый "Кветкі і пачуцці" - у Мінску

5 февраля 2020
Эмоцыі - праз фларыстычныя вобразы. Выстава "Кветкі і пачуцці"  - у Мінску  ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Экспазіцыя на аснове спектакля "8 пачуццяў, ці Нараджэнне чалавека". Галоўны герой пастаноўкі - маленькі хлопчык i яго эмоцыі: калі яны з'яўляюцца, якiх адценняў і формы. Жаль, крыўда, радасць - усяго 8 дзіцячых і дарослых пачуццяў. Кветкавыя кампазіцыі падрыхтавалі выпускнікі сталічнай школы фларыстыкі.

Вольга Бялова, выкладчык сталічнай школы фларыстыкі: "Фларысты метадам жараб'ёўкі выцягвалі нейкае вызначанае пачуццё, якое трэба было выказаць. На падрыхтоўку да экзамена давалася два тыдні. Дзяўчатам трэба было прадумаць пад пэўны вобраз, створаны рэжысёрам, выказаць колеравае рашэнне, выказаць характар. Паказаць дарослае гэта пачуццё або дзіцячае".

Усе кампазіцыі зроблены з жывых кветак. Таму ўбачыць работы можна будзе ўсяго на працягу 2-3 дзён.