Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце смяротнай аварыі ў Іўеўскім раёне

20 марта 2018

Напярэдадні ў ДТЗ загінула вадзіцель, чацвёра дзяцей пацярпелі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 51-гадовая жанчына не справілася з кіраваннем, вылецела ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. Яна памерла на месцы. У салоне таксама было чацвёра дзяцей - двое апынуліся заціснутыя і ім спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Дзяцей шпіталізавалі. Медыкі ацэньваюць іх стан як цяжкі.