Дзясяткі пытанняў разгледзелі падчас прамой тэлефоннай лініі ў Камітэце па ахове здароўя

6 апреля 2015

Трапіць на кансультацыю да анколага, адправіць дзіця ў рэабілітацыйны цэнтр і прайсці абследаванне арганізма. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся сёння падчас прамой тэлефоннай лініі з начальнікам аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі дзецям і маці Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святланай Манышавай. За тры гадзіны мінчане задалі дзясяткі пытанняў. Большасць з іх датычылася рэабілітацыі пасля аперацый дзяцей-інвалідаў.

Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі ў Камітэце па ахове здароўя традыцыйна праходзяць раз за квартал.