Масква і Мінск працягваюць перамовы па пытанні якасці расійскай нафты.

25 апреля 2019

Аднак пакуль нашы партнёры не могуць даць адказ, як збіраюцца вырашаць сітуацыю і хто пакрые фінансавыя страты. Тым часам ужо дзве краіны адмовіліся прымаць чорнае золата па трубаправодзе "Дружба" - гэта Польшча і Германія: яны асцерагаюцца, што таксічныя арганічныя хларыды, якія ў вялікай колькасці выяўленыя ў нафце, выведуць са строю абсталяванне польскіх і нямецкіх НПЗ, а ў выпадку прарыву сістэмы гэта пагражае і экалагічнай катастрофай. Еўрапейскія прадпрыемствы пакуль плануюць выкарыстоўваць наяўныя запасы сыравіны. І просяць Беларусь хоць бы часткова закрыць патрэбнасці іх рынку. У канцэрне "Беннафтахім" паведамілі, што наша краіна ў невялікіх колькасцях аднавіла продажы светлых нафтапрадуктаў за мяжу. Унутраны рынак нафтапрадуктамі забяспечаны ў поўнай меры, створаны неабходны страховачны запас, каб не дапусціць збояў у пастаўках паліва. 

Уладзімір Сізоў, намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім":"Зараз мы ацэньваем страты, якія мы панясем у красавіку. На сёння яны складаюць каля $100 млн у выглядзе недаатрыманых грошай ад рэалізацыі нафтапрадуктаў. Заўтра, 26 красавіка, плануецца правядзенне сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі "Транснафта", каб выпрацаваць аператыўныя меры, атрымаць пэўную інфармацыю аб часе прыходу чыстай нафты і спрагназаваць працу ўсёй нафтатранспартнай і нафтаперапрацоўчай сістэмы".