У Японіі з-за моцнага снегападу адмянілі больш як 150 рэйсаў

22 января 2018

Японія ва ўладзе непагадзі. У аэрапорце Токіа Ханеда з-за моцнага снегападу адмянілі больш як 150 рэйсаў. Парушана праца чыгуначнага транспарту. Перакрыты рух па некаторых участках хуткасных магістраляў. Метэаролагі прагназуюць, што на працягу двух дзён толькі ў сталічным рэгіёне можа выпасці да 10 сантыметраў ападкаў. Такога моцнага снегападу, па даных сіноптыкаў, не было ўжо некалькі гадоў.