Дзень біялагічнай разнастайнасці адзначаюць у свеце

22 мая 2019

Яго ААН заснавала яшчэ ў 1995 годзе. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі да гэтага дня прымеркавала цэлы тыдзень роднай прыроды. Для навукоўцаў падрыхтавалі лекцыі і семінары на тэму захавання экалагічных сістэм. А ўсіх ахвотнікаў чакае Батанічны сад. Тут правядуць экскурсіі, пакажуць рэдкія расліны, многія з якіх занесеныя ў Чырвоную кнігу. Як раз распусціліся бэз, іншыя кветкі. Адных півонь больш за 300 відаў.

Наталля Белавусава, загадчыца лабораторыі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі: "Ёсць сарты нават савецкай селекцыі, якія вельмі каштоўныя на сённяшні дзень, таму што не ва ўсіх калекцыях яны ёсць. І нават нашы амерыканскія калегі вельмі хочуць мець у сябе ў калекцыях менавіта гэтыя сарты. Таму што яны ўстойлівыя, дэкаратыўныя, радуюць нас кожны год".

Усяго ў калекцыі Цэнтральнага батанічнага саду сабрана больш за 13 тысяч як беларускіх, так і замежных раслін.