Органы ўлады працягваюць трымаць на кантролі пытанне цэн і цэнаўтварэння

20 октября 2020
Інфляцыя, згодна з прагнозам, павінна ўтрымацца сёлета ў межах 5 %. Маніторынг у першую чаргу закранае рэгуляваныя цэны. Спецыялісты працуюць ва ўсіх рэгіёнах. Паводле папярэдніх вынікаў, цэны растуць у межах дапушчальных норм. Да працы ў тым ліку падключыліся сенатары і прафсаюзы. 

Андрэй Ярашэвіч, старшыня Гродзенскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў: "Усе даныя акумулююцца, забіваюцца ў спецыяльную праграму і накіроўваюцца ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, дзе аналізуюцца ўсе цэны па краіне. І калі дзесьці ёсць неабгрунтаваны скачок цэн, пасылаецца інфармацыя ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і тады высвятляецца ў чым прычына".

Алена Патапава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Узровень жыцця чалавек ацэньвае па тым, колькі ён зарабляе і колькі ён за заробленыя грошы можа купіць. І вельмі важна, каб усе нашы грамадзяне мелі магчымасць набываць неабходныя тавары і адчуваць стабільнасць і ўпэўненасць у тым, што заўтра ён зможа купіць тое, што ён купляе сёння".

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі прадоўжана да 31 снежня. У іх пералік уключаны 18 пазіцый. Сярод іх сметанковае масла і сланечнікавы алей, пшанічная мука, соль, некаторыя віды круп, хлеб, мяса, рыба, дзіцячае харчаванне, чорная гарбата.