Дэлегацыя з Італіі прыбыла ў Мінск з дабрачыннай місіяй

16 октября 2017

У Мінск з дабрачыннай місіяй прыбыла дэлегацыя з Італіі. У першую чаргу вікарый каталіцкай архідыяцэзіі горада Кальяры і памочнік прэзідэнта аўтаномнага рэгіёна Сардзінія па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва адправіліся ў пансіён для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі. Менавіта сюды будуць пералічаныя заробленыя беларускім танцавальным ансамблем "Равеснік" сродкі ад канцэрта ў Кальяры. Грошы ад продажу білетаў пойдуць на падтрымку сем'яў, якія пражываюць у сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры, і на бытавое ўтрыманне пансіёна.

У гэтыя хвіліны вікарый каталіцкай архідыяцэзіі выступае перад студэнтамі Інстытута тэалогіі святых Мяфодзія і Кірыла. Падчас візіту запланаваная і сустрэча з Архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвушам Кандрусевічам. У рамках Сусветнага тыдня італьянскай мовы дэлегацыя наведае і культурныя мерапрыемствы.