Дзед Мароз прымае гасцей у парку Горкага

24 декабря 2021

Навагодні цуд са старонак казак у цэнтры беларускай сталіцы! Галоўны зімовы чараўнік засяліўся ў свае апартаменты ў парку Горкага. Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурка гатовы сустракаць гасцей. У маленькіх наведвальнікаў ёсць магчымасць парагаварыць з любімымі навагоднімі персанажамі, пасядзець на казачным троне і сфатаграфавацца. Можна пакінуць чараўніку ліст у паштовай скрыні на хатцы. Без салодкага прэзента дзеці не застануцца. Дарэчы, падарункі дорыць не толькі Дзед Мароз, але і юныя госці, у сядзібе сапраўдная выстава дзіцячай творчасці. 

Домік у парку Горкага працуе ўжо 16 гадоў. Сёлета Дзед Мароз чакае дзяцей да 9 студзеня ўключна.