У Беларусі чакаюцца замаразкі

18 мая 2020
Новы тыдзень у Беларусі пачаўся з чарговага штармавога папярэджання. Сёння ў краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца моцны вецер і навальніцы. А з заўтрашняга дня - месцамі замаразкі. Увесь тыдзень будзе дажджліва і халодна. Гэта небяспечна для ўраджаю. Некаторае пацяпленне прагназуюць толькі ў апошнія дні мая.