Ігар Бокі стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года

27 апреля 2024

У партугальскім Фуншале завяршыўся Адкрыты чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарату, піша БЕЛТА.

У заключны дзень кантынентальнага форуму чарговы трыумф святкаваў наш Ігар Бокі - на гэты раз беларусу не было роўных на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем у класе S13. Усяго Бокі павязе з вострава Мадэйра пяць залатых узнагарод і адну сярэбраную, раней Ігар перамог на 50-метроўцы, стаметроўцы і 400-метроўцы вольным стылем, а таксама на дыстанцыі 100 м батэрфляем. З гэтага часу беларус з'яўляецца 30-кратным чэмпіёнам Еўропы, да таго ж у яго актыве 28 залатых узнагарод на сусветных форумах і 16 перамог на Паралімпійскіх гульнях.