29 декабря 2015

У бальніцы хуткай дапамогі валанцёры Саюза моладзі наведвалі маленькіх пацыентаў апёкавага аддзялення. Больш за трыццаць дзяцей атрымалі віншаванні і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Галоўныя героі свята завіталі і ў трэцюю дзіцячую бальніцу. Навагоднюю акцыю падтрымалі маладыя спецыялісты сілавых структур і чыгункі.

Такая гарадская акцыя праходзіць пяты раз, і прадоўжыцца да 20 студзеня. За гэты час валанцёры наведаюць выхаванцаў сталічных сацыяльных устаноў.