Брэсцкія судэксперты абнаўляюць лабараторную базу

3 февраля 2016

Тут з'явіўся ўнікальны прыбор, які "раскладвае па палічках" састаў не толькі раслінных, але і сінтэтычных наркотыкаў (спайсаў). Храматамасспектромерт новага пакалення змяніў свайго папярэдніка, які перададуць спецыялістам з Пінска. Тым самым экспертыза штучных наркотыкаў стане магчымай па ўсім рэгіёне. У праграме прыбора знаходзіцца каля 500 тысяч спектраў хімічных рэчываў, а сама база з данымі аб наркотыках пастаянна абнаўляецца. Апарат працуе ў кругласутачным рэжыме.

Аляксей Раманко, начальнік упраўлення спецыяльных тэхнічных эксперыз Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці: "Аналіз аднаго аб'екта прыбор праводзіць за 40 хвілін. Дзякуючы наяўнасці вялікай колькасці спектраў рэчываў у бібліятэцы гэтага прыбора, дазваляе ідэнтыфікаваць усе рэчывы, якія ўваходзяць у рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, і іх аналагаў".

Усяго ў вобласці праводзіцца каля 30 відаў экспертыз: крыміналістычных, спецыяльных і тэхнічных. Аналіз наркотыкаў займае адну з найважнейшых пазіцый. Летась толькі ў Брэсце спецыялісты правялі больш за паўтары тысячы такіх даследаванняў.