У Беларусі зацверджаны пералік сельгаскультур, буйной жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню

9 декабря 2017

У Беларусі зацверджаны пералік сельгаскультур, буйной жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню з дзяржпадтрымкай у наступным годзе. Указ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Дакумент устанаўлівае і тарыфы страхавання. Акрамя таго, прапісаныя працэнты пакрыцця шкоды і выдаткаў на перасеў з-за гібелі сельскагаспадарчых культур, а таксама працэнт пакрыцця шкоды з-за гібелі або вымушанага забою буйной жывёлы і птушкі.