Пачуць "Класіку ля Ратушы" можна сёння ў Мінску

14 июля 2018

Пад музыку Бетховена і пад акампанемент фантанаў. Пачуць "Класіку ля Ратушы" можна сёння ў Мінску. Старт праекту дае сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава канцэртам "Любімая класіка – любімаму гораду". У суботнія вечары пад адкрытым небам выступяць духавы аркестр "Няміга", капэла "Санорус" і іншыя вядомыя калектывы краіны.

Апошнім акордам праекта ў жніўні стане праграма Прэзідэнцкага аркестра Беларусі "Класіка сустракае рок".