Эксклюзіўнае інтэрв'ю Аляксея Ягудзіна ў "Галоўным эфіры"

27 января 2019

У пары з Таццянай Тарасавай для аднаго з расійскіх тэлеканалаў чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні каменціраваў алімпійскі чэмпіён у адзіночным катанні, чатырохразовы чэмпіён свету і трохразовы чэмпіён Еўропы Аляксей Ягудзін. Ён знайшоў час і для эксклюзіўнай размовы з карэспандэнтамі "Галоўнага эфіру", прама не адыходзячы ад рабочага месца, падчас залівання лёду паміж выступленнямі. 

Спартсмен, які ўведзены ў залу славы фігурнага катання ў ЗША, застаўся прыемна ўражаны чэмпіянатам Еўропы ў Мінску і лічыць, што ў беларусаў усё-такі ёсць будучыня ў гэтым відзе спорту.

Аляксей Ягудзін, чэмпіён Алімпіяды ў Солт-Лейк-Сіці 2002 года ў адзіночным катанні, чатырохразовы чэмпіён свету, трохразовы чэмпіён Еўропы (відэа).