Больш чым сто расійскіх прадстаўнікоў СМІ адправіліся ў прэс-тур па Беларусі

14 ноября 2016

Перспектывы расійска-беларускага супрацоўніцтва вачамі журналістаў. Больш чым сто расійскіх прадстаўнікоў СМІ адправіліся ў чатырохдзённае падарожжа па Беларусі. У маршруце прэс-тура - наведванне прамысловых і культурных аб'ектаў Магілёўскай вобласці, а таксама прагулкі па самых знакавых мясцінах Мінска.

Асноўная мэта расійскіх журналістаў - не толькі гістарычны экскурс па Беларусі, але і прамыя зносіны з Прэзідэнтам. Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскіх СМІ адбудзецца 17 лістапада.