Вікторыя Азаранка штурмуе чарговую вяршыню

24 июня 2013

Сёння другая ракетка свету стартавала на трэцім з чатырох у сезоне турніру Вялікага шлема - Уімблдоне. Першая ж гульня стала гераічнай для нашай спартсменкі. Атрымаўшы траўму ў другім сэце, яна прадоўжыла барацьбу з маладой партугальскай тэнісісткай і дабілася перамогі. Зараз многае будзе залежаць ад здароўя беларускі.


На 127-ы па ліку розыгрыш самага старога тэніснага спаборніцтва прыехалі ўсе наймацнейшыя спартсмены і спартсменкі планеты. Адна з прычын - рэкордны прызавы фонд. У гісторыі тэніса столькі яшчэ не плацілі ні на адным турніры.


Павел Капуцкі пра гэты і іншыя нюансы Уімблдона.



Барацьбу за сярэбраную салатніцу Азаранка пачала сустрэчай з 20-гадовай спартсменкай з Партугаліі Марыяй Жуан Кёлер. Вікторыя перамагла. Па ліку лёгка, 6:1, 6:2. Насамрэч матч атрымаўся суперскладаным для Азаранкі. У пачатку другога сэта яна паслізнулася.


Кульгаючы, праз боль яна ўсё-такі прадоўжыла барацьбу і дабілася свайго.


У наступным раўндзе - паслязаўтра - беларуска, калі дазволіць здароўе, пазмагаецца з італьянкай Флавіяй Пенетай. Серэна Уільямс знаходзіцца ў іншай палове сеткі, таму да фіналу Вікторыя з ёй не згуляе. Сустрэча з Шарапавай калі і здарыцца, то не раней за паўфінал.


Прызавы фонд - 35 мільёнаў долараў - гэта абсалютны рэкорд. У выпадку перамогі ў Лондане Азаранка атрымае 2 мільёны 400 тысяч у амерыканскай валюце. Праўда, зусім не беларуска галоўны фаварыт у жаночым адзіночным разрадзе. Амерыканка Серэна Уільямс сёння граміць усіх. Летась менавіта яна выбіла Азаранку ў паўфінале. Два гады таму ўраджэнка Мінска таксама спынілася за крок ад вырашальнага матча. А вось у фінале не гуляла ні разу.


За некалькі дзён да старту турніру спартсменкі сабраліся на традыцыйнай вечарынцы. Усе ў вячэрніх сукенках, размаўлялі, быццам і не саперніцы. Тут і Серэна і дзве яе галоўныя канкурэнткі: другая ракетка свету Азаранка і трэцяя - Шарапава. Ні беларуска, ні расіянка сёлета на травяным пакрыцці яшчэ не выступалі, а таму першыя сустрэчы пойдуць на адаптацыю.


Вікторыя Азаранка, другая ракетка свету: На травяным пакрыцці зусім не такі рух, як на грунтавым. Тут нельга слізгаць, вельмі нізкі адскок мяча. Так што трэба мяняць пункт удару. Трэба старацца гуляць хутчэй і больш агрэсіўна. Часам на траве бываюць непрадказальныя адскокі, трэба быць гатовай да ўсяго.


Тэлеканал Беларусь 2 пакажа ўсе матчы Азаранкі на турніры. Акрамя таго, пачынаючы з аўторка, увазе аматараў тэніса 52-хвілінныя дзённікі Уімблдона з аглядам самых цікавых матчаў у мужчынскім і жаночым разрадах. Сачыце за праграмай.