800 удзельнікаў сабрала "Віцебская лыжня"

25 февраля 2019

Не толькі з карысцю бавіць час, але і параўнаць сілы на дыстанцыі падахвоціліся 80 каманд. Гэта зборныя абласных і раённых органаў улады, прадпрыемстваў і навучальных устаноў Віцебскай вобласці. Самым відовішчным відам праграмы стала лыжная эстафета. Пераможцаў вызначылі таксама ў конкурсе: снежных фігур, спаборніцтвах па міні-футболе, перацягванні каната і гіравым спорце. Абласное спартыўнае свята прайшло на лыжаролернай трасе ў Гарадку.

І спартсменаў, і балельшчыкаў на "Лыжні" забаўлялі творчыя калектывы. Відовішчнымі атрымаліся паказальныя выступленні дэсантнікаў і кінолагаў. Працавалі гандлёвыя пункты.