Больш за паўтысячы чалавек сабраліся на лясной паляне ля Кургана Дружбы ў моладзевым лагеры "Бе-Lа-Русь"

26 июля 2019

Аб'ядноўвае не толькі сумесная праца, але і гісторыя. Больш за паўтысячы  чалавек з Беларусі, Расіі і Латвіі сабраліся на лясной паляне ля Кургана Дружбы  ў моладзевым лагеры "Бе-Lа-Русь". У гады Вялікай Айчыннай вайны  ў гэтым месцы партызаны трох брацкіх  рэспублік вялі  сумесную барацьбу з ворагам. Аб памяці, якая аб'ядноўвае, раскажа  Марына Раманоўская.

Замест званка будзільніка - песня пад гітару. Менавіта так пачынаецца кожная раніца  ў моладзевым лагеры. Каманда з Мінска сёння частуе суседзяў па лясной паляне фірменным  пловам. Гатуюць шмат. І абавязкова на вогнішчы. 

Змена ў міжнародным лагеры - чатырохдзённая. І кожны дзень - гэта новыя знаёмствы і ўражанні. Тут святкуюць дні нараджэння, наладжваюць  фестывалі і спартыўныя спаборніцтвы. Паміж футболам і валейболам - інтэлектуальныя турніры і адукацыйныя трэнінгі. Увечар - дыскатэка. 

Дэвіз гэтай змены "Раскрый сваю суперсілу!".  Упершыню ў лагеры праходзіць моладзевы супермарафон. Тут  свой дрэс-код. На дыстанцыю ўдзельнікі выходзяць у касцюмах супергерояў. Фантазія вітаецца!

Для сям'і Курзанавых з Яраслаўля прыйшлося  прыдумваць  асобную намінацыю. Шматдзетныя бацькі наладзілі   забег з каляскамі. Самаму маленькаму ўдзельніку супермарафона - усяго паўтара месяца. 

Моладзевы лагер адкрыты для ўсіх, хто малады душой. Сярод удзельнікаў шмат тых, хто стаяў ля вытокаў традыцыі:  збірацца ў канцы ліпеня на лясной паляне ля Кургана Дружбы. Моладзевы касцёр тут загараецца ўжо  дваццаць восьмы раз. 

Заўтра ў міжнародным лагеры пройдзе акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Маладыя людзі з Беларусі, Расіі і Латвіі ўскладуць кветкі да манументаў і пабываюць у мясцовым музеі баявой славы. Трапіць на экскурсію сюды можна толькі два разу на год. У дзень сустрэчы ветэранаў на Кургане Дружбы. І падчас моладзевага форуму. 




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя