У наступныя год-два істотна зменяцца звычайныя паліклінікі

13 августа 2019

Пра тое, што ў наступныя год-два істотна зменяцца звычайныя паліклінікі, профільны міністр распавёў у праекце "Размова ў Прэзідэнта". Напрыклад, стварэнне адзінай інфармацыйнай платформы дазволіць знізіць наплыў пацыентаў і спросціць атрыманне медыцынскіх дакументаў. Будуць перагледжаныя падыходы да арганізацыі працы першаснага звяна аховы здароўя: прааналізуюць функцыянал медперсаналу і яго нагрузку. У грамадзян з'явіцца магчымасць атрымаць кансультацыю ў прыёмных пакоях шматпрофільных бальніц, што таксама часткова здыме нагрузку ўчастковых урачоў.