Больш за 4 тысячы мінчан уладкаваны на працу

2 октября 2014

Больш за 4 тысячы мінчан сёлета ўладкаваны на працу з дапамогай спецыялістаў тэрытарыяльных цэнтраў. Яшчэ каля паўтысячы чалавек атрымалі дадатковую адукацыю па 18 спецыяльнасцях. Гэта дазволіць ім уладкавацца на працу па адной з 16 тысяч вакансій. Спецыялісты цэнтраў занятасці ўносяць беспрацоўных у спецыяльную базу, а таксама дапамагаюць ім скласці рэзюме.


Каб зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага, мінчанін павінен прыйсці ў адзін з пяці сталічных цэнтраў занятасці.